05-08-2019
5 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з Часовым павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў у Рэспубліцы Беларусь, кіраўніком аддзялення Пасольства Нідэрландаў у г. Мінску Паўлам ван Аствейнам з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы абмеркаваны стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, адзначана пэўная актывізацыя беларуска-нідэрландскага дыялогу ў апошні час.