11-01-2019
11 студзеня 2019 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія ў Рэспубліцы Беларусь Паула Антоніа Перэйра Пінта з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі дынаміку і перспектывы развіцця беларуска-бразільскага ўзаемадзеяння ў розных сферах. Была пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у далейшай актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паглыбленні кантактаў у культурнай, навукова-тэхнічнай і іншых галінах.
У.Макей падзякаваў Паслу Бразіліі за яго плённую работу, накіраваную на ўмацаванне беларуска-бразільскіх адносін.