12-12-2018
12 снежня 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Пастаянным каардынатарам ААН, Пастаянным прадстаўніком Праграмы развіцця ААН, Прадстаўніком ЮНФПА ў Беларусі Іяанай Казанай-Вішнявецкі.
Суразмоўцы абмеркавалі ход рэформы сістэмы развіцця Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая прадугледжвае пераразмеркаванне з 1 студзеня 2019 г. кіруючых функцый у краінавых камандах ААН з аддзяленнем паўнамоцтваў Пастаяннага каардынатара ААН ад функцый Пастаяннага прадстаўніка Праграмы развіцця ААН.
А.Дапкюнас выказаў надзею, што рэформа паспрыяе павышэнню эфектыўнасці работы краінавай каманды ААН у Мінску, што, у сваю чаргу, станоўча паўплывае на ўзаемадзеянне Беларусі з агенцтвамі ААН па прыярытэтных для краіны напрамках супрацоўніцтва.