26-10-2018
26 кастрычніка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Дзяржаўным сакратаром пры Міністэрстве Еўропы і замежных спраў Французскай Рэспублікі Жанам-Батыстам Лемуанам.
Ж.-Б.Лемуан прыбыў у Беларусь на чале прадстаўнічай французскай дэлегацыі для ўдзелу ў трэцім пасяджэнні Сумеснай Беларуска-Французскай эканамічнай камісіі.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі развіццё дыялогу Рэспублікі Беларусь з Францыяй і ЕС, сітуацыю ў рэгіёне, а таксама іншыя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.