11-12-2019
11 снежня 2019 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Кезбан Нілванай Дарамай у сувязі з завяршэннем яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Турцыі ў розных сферах, уключаючы развіццё палітычнага дыялогу на ўсіх узроўнях і ўзаемадзеянне ў эканамічнай, культурнай, адукацыйнай і іншых галінах.
Міністр падзякаваў Паслу за значны ўклад у развіццё беларуска-турэцкіх адносін.