06-03-2018
6 сакавіка 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з кіраўніком Прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Рэспубліцы Беларусь Зейналам Гаджыевым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва ў сферы міграцыі, у тым ліку ў рамках праектаў, якія фінансуюцца Еўрапейскім саюзам.