09-02-2018
9 лютага 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь Крысцінай Юханэсан.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні беларуска-шведскага палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне Рэспублікі Беларусь з Еўрапейскім саюзам, удзел Беларусі ў ініцыятыве ЕС “Усходняе партнёрства” і шматбаковых структурах у рэгіёне Балтыйскага мора.