06-06-2019
6 чэрвеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з кіраўніком аддзялення Пасольства Швейцарскай Канфедэрацыі ў г.Мінску Клодам Альтэрматам.
Падчас сустрэчы бакі падкрэслілі асаблівае значэнне прынятага 15 мая 2019 года Урадам Швейцарыі рашэння аб павышэнні ўзроўню дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі да Пасольства. Гэты крок сведчыць аб заўважнай інтэнсіфікацыі беларуска-швейцарскіх адносін.
Абмеркаваны таксама стан і перспектывы далейшага развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы падрыхтоўку да правядзення шэрага сумесных мерапрыемстваў.