01-06-2018
1 чэрвеня 2018 г. у Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне Савета па ўстойліваму развіццю пад кіраўніцтвам Нацыянальнага каардынатара па дасягненню мэт устойлівага развіцця, намесніка Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Марыяны Шчоткінай. У мерапрыемстве прыняў удзел намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Дапкюнас.
Да даведкі: Савет па ўстойлівым развіццi створаны рашэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь як аснова механізму па выкананні Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года, які змяшчае мэты ўстойлівага развіцця (МУР). Савет сфарміраваны з прадстаўнікоў дзяржаўных органаў і арганізацый на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў. У яго рабоце таксама ўдзельнiчаюць прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў, бізнесу, навуковых колаў, міжнародных арганізацый.
Падчас пасяджэння члены Савета абмеркавалі ход і перспектывы работы па дасягненню МУР на нацыянальным узроўні.
А.Дапкюнас прадставіў інфармацыю аб планаванай міжнароднай дзейнасці Беларусі ў галіне ўстойлівага развіцця.