16-01-2019
16 студзеня 2019 г. у г.Мінску Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Еўдачэнка сустрэўся з прадстаўнікамі Нямецкай эканамічнай групы (НЭГ) у Беларусі.
У сустрэчы таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Петэр Дэтмар.
Адбылося абмеркаванне праекта НЭГ пад кіраўніцтвам доктара навук Ханса Януса па ўдасканаленні сістэмы падтрымкі экспарту тавараў і паслуг у Рэспубліцы Беларусь. Асаблівая ўвага была нададзена фінансавым механізмам і інструментам падтрымкі экспарту, развіццю выставачнай дзейнасці, аказанні маркетынгавых і кансультатыўных паслуг, неабходнасці больш актыўнага прыцягнення малых і сярэдніх прадпрыемстваў у агульнадзяржаўную сістэму садзейнічання экспарцёрам.