04-07-2019
4 ліпеня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з Паслом Азербайджана ў Беларусі Лаціфам Гандзілавым.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні ўмацавання ўзаемадзеяння Беларусі і Азербайджана ў міжнародных арганізацыях, у тым ліку ў рамках АБСЕ і яе парламенцкай асамблеі.
Акрамя таго, бакі абмяняліся думкамі аб выніках II Еўрапейскіх гульняў, якія нядаўна завяршыліся ў г.Мінску. Пасол Азербайджана адзначыў, што быў уражаны ступенню ўцягнутасці моладзі ў падрыхтоўку і правядзенне мерапрыемства, той важнай роляй, якую адыгралі валанцёры ў забеспячэнні поспеху II Еўрапейскіх гульняў. Паводле яго слоў, замежныя госці былі кранутыя добразычлівым стаўленнем і падтрымкай, якія аказваліся заўзятарамі ўсім без выключэння ўдзельнікам спаборніцтваў.