21-01-2019
21 студзеня 2019 г. намеснік Мiнiстра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Канады ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Лэслі Скэнлан.
Бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-канадскіх дачыненняў і магчымыя накірункі двухбаковага супрацоўніцтва.
Пасол Канады ўручыла намесніку Міністра замежных спраў копіі даверчых лістоў.