19-02-2019
19 лютага 2019 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Італьянскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Марыё Бальдзі.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі вынікі праведзеных 7 лютага 2019 г. у г. Рыме двухбаковых кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў, абмяняліса меркаваннямі наконт актуальнага стану і развіцця беларуска-італьянскіх адносін, уключаючы палітычнае, эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва.
Асобна разгледзелі перспектывы правядзення ў бягучым годзе сумесных двухбаковых мерапрыемстваў, у тым ліку, чарговага пасяджэння Міжурадавай Беларуска-Італьянскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.