15-06-2018
14 чэрвеня 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Славацкай Рэспубліцы Ігара Ляшчэні з Дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі Славакіі, старшынёй Славацкай часткі Беларуска-Славацкай сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве Расціславам Хованцем.
Падчас сустрэчы разгледжаны ход выканання дамоўленасцей, дасягнутых у рамках 13-га пасяджэння сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Абмеркаваны пытанні рэалізацыі праектаў па напрамках актывізацыі гандлёва-эканамічных сувязяў, якія вызначаны кіраўнікамі ўрадаў дзвюх краін.