13-08-2019
13 жніўня 2019 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэя Дапкюнаса з членам Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША ад штата Ілінойс Майклам Куіглі.
Суразмоўцы абмеркавалі тэматыку рэгіянальнай бяспекі, магчымасці пашырэння беларуска-амерыканскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах. Адзначана важнасць дадатковых узаемных намаганняў па ўмацаванні даверу ў двухбаковых адносiнах.