04-11-2019
4 лістапада 2019 г. у г.Варшаве намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка прыняў удзел у круглым стале “Беларусь-Польшча”, арганізаваным Саветам па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” і вядучымі аналітычнымі цэнтрамі Польшчы — Польскім інстытутам міжнародных спраў і Цэнтрам Усходніх даследаванняў.
У сваім выступленні А.Краўчанка выклаў пазіцыю Рэспублікі Беларусь па актуальных пытаннях міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі, узаемадзеяння нашай краіны з Еўрасаюзам і ЗША, а таксама двухбаковых адносін з Польшчай.
У той жа дзень А.Краўчанка і намеснік Міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач абмеркавалі развіццё беларуска-польскага дыялогу па шырокаму колу напрамкаў і актуальныя аспекты міжнародных адносін.