02-03-2018
2 сакавіка 2018 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з дэлегацыяй Амерыканскага яўрэйскага камітэта (АЯК) на чале з прэзідэнтам АЯК Джонам Шапіра і выканаўчым дырэктарам АЯК Дэвідам Харысам.
У.Макей праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб становішчы яўрэйскай абшчыны ў Беларусі. Бакі абмеркавалі магчымасці двухбаковага ўзаемадзеяння, стан беларуска-амерыканскіх адносін, а таксама актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня.