21-05-2018
21 мая 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей правёў сустрэчу з новым кіраўніком Прадстаўніцтва ААН у Беларусі Іаанай Казана-Вішнявецкі.
У.Макей павіншаваў суразмоўніцу з прызначэннем і прыбыццём у Мінск, пажадаў ёй паспяховай і эфектыўнай работы ў Беларусі.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з агенцтвамі сістэмы ААН, пазначаныя прыярытэтныя напрамкі сумеснай работы.