10-12-2018
10 снежня 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Міністрам замежных спраў Рэспублікі Судан Альдзірдзіры Махамедам Ахмедам, які знаходзіцца ў Рэспубліцы Беларусь у складзе афіцыйнай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Судана Амарам аль-Башырам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальны стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.
Бакі падкрэслілі высокі ўзровень беларуска-суданскага палітычнага дыялогу, прыхільнасць далейшаму развіццю адносін паміж дзвюма краінамі ў галіне гандлю і эканомікі. Адзначана мэтазгоднасць работы па сумесным выхадзе на таварныя рынкі сумежных з Суданам афрыканскіх дзяржаў.