19-04-2018
19 красавіка 2018 г. адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з Генеральным дырэктарам Савета Еўропы па дэмакратыі Сняжанай Самарджыч-Маркавіч.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальны стан і магчымыя напрамкі актывізацыі ўзаемадзеяння Рэспублікі Беларусь з Саветам Еўропы, уключаючы перспектывы далучэння нашай краіны да канвенцый гэтай міжнароднай арганізацыі.