09-10-2018
9 кастрычніка 2018 г. адбылася рабочая сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алега Паферава з Міністрам замежных спраў Венесуэлы Хорхе Аррэасам.
У ходзе сустрэчы закранут шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку, надаўшы асаблівую ўвагу ўзаемадзеянню на міжнароднай арэне. Бакі абмеркавалі перспектывы паглыблення супрацоўніцтва ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферы.