28-03-2018
27 сакавіка 2018 г. у рамках візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі адбылася сустрэча намесніка Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алега Краўчанкі з памочнікам Дзяржаўнага сакратара ЗША па еўрапейскіх і еўразійскіх справах Уэсам Мітчалам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі беларуска-амерыканскае супрацоўніцтва, а таксама шляхі далейшага паляпшэння двухбаковых адносін.
Пытанні захавання правоў чалавека разгледжаны падчас сустрэчы А.Краўчанкі з выконваючым абавязкі памочніка Дзяржсакратара па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы Майклам Козакам.
Намеснік Міністра правёў таксама сустрэчу з групай экспертаў амерыканскага аналітычнага цэнтра “Карпарацыя РЭНД”. А.Краўчанка прадставіў асноўныя знешнепалітычныя падыходы Беларусі і бачанне рэгіянальнай сітуацыі, адказаў на пытанні амерыканскіх аналітыкаў.