16-11-2019
16 лістапада 2019 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Туркменістане Вячаслава Бяскостага са Старшынёй Меджліса Туркменістана Гульшат Мамедавай.
Падчас сустрэчы В.Бяскосты і Г.Мамедава абмеркавалі перспектывы міжпарламенцкага супрацоўніцтва Беларусі і Туркменістана, у тым ліку ўзаемадзеянне парламентарыяў на міжнародных пляцоўках.
Асаблівую ўвагу бакі надалі неабходнасці правядзення пасяджэння Міжпарламенцкай групы дружбы Рэспублікі Беларусь і Туркменістана.