02-12-2019
2 снежня 2019 г. у г.Жэневе адбылося падпісанне пратакола паміж Беларуссю і Аўстраліяй аб завяршэнні двухбаковых перамоў па доступе на рынак тавараў у рамках далучэння нашай краіны да Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
З беларускага боку пратакол падпісаў Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Юрый Амбразевіч, з аўстралійскага боку — Пастаянны прадстаўнік Аўстралійскага Саюза пры СГА Фрэнсіс Лісан.
Падпісанне пратакола будзе не толькі спрыяць больш хуткаму завяршэнню працэса далучэння Беларусі да СГА, але і стане дадатковым стымулам для актывізацыі гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Аўстраліяй.