12-02-2018
12 лютага 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Краўчанка правёў сустрэчу з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Габарам Пінтэрам.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Святым Прастолам па шэрагу напрамкаў.