01-11-2019
31 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Эквадор Мікалай Аўсянка ўручыў копіі даверчых лістоў выканаўцу абавязкаў Міністра замежных спраў Эквадора Крысціяну Эспіносе Канісарэсу.
Падчас сустрэчы бакі падкрэслілі ўзаемную зацікаўленасць у развіцці плённага супрацоўніцтва ў палітычнай, эканамічнай і культурнай сферах, а таксама ў галіне турызму.
М.Аўсянка асабліва адзначыў неабходнасць паступальнага працягу сумеснай работы па нарошчванню і дыверсіфікацыі ўзаемнага гандлю, звярнуў увагу на значныя перспектывы па наладжванні супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў галіне машынабудавання, геолагаразведкі, здабычы карысных выкапняў, інфармацыйных тэхналогій.
Беларускі дыпламат выказаўся на карысць неабходнасці працягу развіцця ўжо існуючых форм узаемадзеяння, у прыватнасці, сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж Беларуссю і Эквадорам, чарговае пасяджэнне якой мяркуецца правесці ў г.Мінску.
У сваю чаргу К.Эспіноса выказаў гатоўнасць аказваць садзейнічанне па рэалізацыі існуючых і пошуку новых беларуска-эквадорскіх праектаў.