23-10-2018
23 кастрычніка 2018 г. адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея са старшынёй Камісіі ЗША па захаванні амерыканскай спадчыны за мяжой Полам Пэкерам.
Бакі абмяркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Камісіяй, у тым ліку ў рамках беларуска-амерыканскага міжурадавага пагаднення аб абароне і захаванні некаторых культурных каштоўнасцей.