15-10-2019
15 кастрычніка 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак уручыў копіі даверчых лістоў намесніку Міністра замежных спраў Турцыі Седату Ёналу.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі высокі ўзровень беларуска-турэцкіх палітычных адносін, важнасць рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Турцыю ў красавіку 2019 года. Суразмоўцы абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на эканамічны складнік, у тым ліку разгледзелі перспектывы рэалізацыі зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў у г.Кырыкале і арганізацыі рачнога маршруту дастаўкі грузаў паміж Беларуссю і Турцыяй. Падкрэслена неабходнасць далейшага пашырэння гуманітарных кантактаў і ўзаемадзеяння ў культурнай і турыстычнай сферах.