31-01-2018
31 студзеня 2018 г. Мiнiстр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь Карласам Ларэа Давіла з нагоды завяршэння яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.
Падчас сустрэчы бакі адзначылі канструктыўны характар беларуска-эквадорскага дыялогу, абмяняліся думкамі аб стане двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах, супрацоўніцтве ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама абмеркавалі сумесныя мерапрыемствы, запланаваныя да правядзення ў 2018 годзе.