21-02-2018
21 лютага 2018 г. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей правёў сустрэчу з Першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед, якая знаходзіцца ў нашай краіне з візітам для ўдзелу ў рэгіянальным форуме нацыянальных каардынатараў па мэтах ўстойлівага развіцця з краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі.
У сустрэчы таксама ўдзельнічала намеснік Генеральнага сакратара ААН, выканаўчы сакратар Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Вольга Алгаерава.
Першы намеснік Генаральнага сакратара ААН высока ацаніла беларускую ініцыятыву па стварэннi партнёрскай сеткі нацыянальных кардынатараў, першым крокам па рэалізацыі якой з’яўляецца форум у Мінску, і запэўніла ў падтрымцы гэтага працэсу з боку ААН.
Падчас сустрэчы суразмоўцы абмеркавалі перспектывы ўзаемадзеяння па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. У.Макей і А.Махамед пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі і пашырэнні рознапланавага супрацоўніцтва Беларусі і ААН.