20-02-2019
19 лютага 2019 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве Аляксандр Панамароў уручыў даверчыя граматы Старшыні Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Мілараду Додзіку.
Падчас гутаркі, якая адбылася пасля цырымоніі, бакі абмеркавалі сучасны стан і шляхі ўмацавання двухбаковых адносін. Сярод прыярытэтаў на бліжэйшую перспектыву былі адзначаны пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, палітычнага дыялогу, уключаючы ўзаемадзеянне ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый, спрыянне міжчалавечым кантактам і турыстычным абменам, развіццё дагаворна-прававой базы двухбаковага ўзаемадзеяння.
Пасол А.Панамароў таксама правёў шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Босніі і Герцагавіны.