16-02-2018
16 лютага 2018 г. спаўняецца 25 гадоў з дня падпісання міждзяржаўнага пагаднення аб усталяванні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта.
У дзень гадавіны адбыўся візіт Надзычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Італіі і Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве Аляксандра Гур'янава ў горад Валету.
У рамках візіту праведзены сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў і развіцця гандлю Мальты, падчас якіх абмеркаваны актуальныя пытанні і прыярытэты развіцця беларуска-мальтыйскага ўзаемадзеяння.
А.Гур’янаў перадаў віншавальнае пасланне ад імя Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея у адрас кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Мальты Кармела Абелы з нагоды 25-годдзя дыпламатычных адносін паміж краінамі.
Таксама адбыліся кансультацыі на ўзроўні генеральнага дырэктара па агульнапалітычных пытаннях Міністэрства замежных спраў і развіцця гандлю Мальты Марыяй Калеяй, падчас якіх абмеркаваны парадак дня двухбаковага супрацоўніцтва на блізка- і сярэднетэрміновую перспектыву, а таксама пытанні дыялогу па лініі Беларусь-ЕС, узаемадзеяння на пляцоўцы АБСЕ і іншых міжнародных арганізацый.
руская версія English version