03-05-2018
3 мая 2018 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў прыняў копіі даверчых лістоў у Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Эквадор у Рэспубліцы Беларусь Леапольда Энрыке Равайо Вердэсота.
Падчас сустрэчы былі абмеркаваны пытанні развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сферах, а таксама перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і адукацыйнай галінах.