14-04-2018
12 красавіка 2018 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Алега Паферава з Віцэ-прэзідэнтам па пытаннях планавання Венесуэлы, сустаршынёй Беларуска-Венесуэльскай сумеснай Камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Рыкардам Менендэсам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны пытанні двухбаковай прамысловай кааперацыі, рэалізацыі сумесных праектаў, а таксама імплементацыі пагаднення аб адгрузках у Рэспубліку Беларусь венесуэльскай прадукцыі на ўмовах сустрэчных паставак.