Парадак акрэдытацыі ў Беларусі журналістаў замежных СМІ

Існуе два віды акрэдытацыі: пастаянная і часовая. Пастаянная акрэдытацыя ажыццяўляецца на перыяд да аднаго года, часовая – да двух месяцаў.

Пастаянная акрэдытацыя
 
Для разглядання пытання аб пастаяннай акрэдытацыі замежнага карэспандэнта ў МЗС прадстаўляецца:
Пастаянная акрэдытацыя тэхнічных супрацоўнікаў замежных СМІ адбываецца ў тым жа парадку, што і акрэдытацыя карэспандэнтаў замежных СМІ. Рашэнне МЗС Беларусі аб выдачы пастаяннай акрэдытацыі прымаецца ў тэрмін, які не перавышае двух месяцаў з дня падачы дакументаў у МЗС.
 
Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры пастаяннай акрэдытацыі консульскім упраўленнем МЗС Беларусі ў замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацвярджэнне аб выдачы гадавой шматразовай службовай візы.
 
Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі пастаянную акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецце адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка).
 
Члену сям’і пастаянна акрэдытаванага прадстаўніка замежнага СМІ выдаецца картка члена сям’і і службовая віза, сапраўдныя на працягу тэрміну акрэдытацыі адпаведнага карэспандэнта.
 
У выпадку неабходнасці прадаўжэння пастаяннай акрэдытацыі кіраўнік сродка масавай інфармацыі не пазней, чым за 15 дзён да заканчэння тэрміну акрэдытацыі накіроўвае ў МЗС просьбу аб прадаўжэнні акрэдытацыі карэспандэнта. У МЗС таксама прадстаўляюцца: 
Часовая акрэдытацыя
 
Для разглядання пытання аб часовай акрэдытацыі ў МЗС прадстаўляюцца: 
Дакументы падаюцца праз запаўненне анлайн-анкеты.
 
Рашэнне МЗС аб выдачы часовай акрэдытацыі прымаецца ў тэрмін да 20 дзён з дня падачы дакументаў.
 
Пасля праходжання прадстаўніком замежнага СМІ працэдуры часовай акрэдытацыі консульскім упраўленнем МЗС Беларусі ў замежнае прадстаўніцтва Беларусі накіроўваецца пісьмовае пацвярджэнне аб выдачы дзелавой візы.
 
Прадстаўнікам замежных СМІ, якія атрымалі часовую акрэдытацыю пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь, выдаецца адпаведнае пасведчанне аб акрэдытацыі (акрэдытацыйная картка).
 
Для атрымання акрэдытацыйнай карткі карэспандэнты замежнага СМІ па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь павінны звярнуцца ў МЗС (220030, Мінск, вул. Леніна, 19, кіраванне інфармацыяй, аддзел прэс-службы, тэл. (+375 17) 327 51 54, факс (+375 17) 210 42 51, email: press@mfa.gov.by, унутраны тэл. 1412) 
 
Палажэнне “Аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі”.