Правы чалавека носяць універсальны, непадзельны, узаемазалежны і ўзаемадапаўняльны характар, да кожнай катэгорыі правоў чалавека неабходна падыходзіць з аднолькавых пазіцый і з роўнай увагай.
Беларусь зыходзіць з таго, што міжнародныя намаганні па прасоўванні і абароне правоў чалавека павінны грунтавацца на прынцыпах супрацоўніцтва і раўнапраўнага дыялогу і быць накіраваны на ўмацаванне нацыянальных намаганняў дзяржаў-членаў ААН па выкананні імі абавязацельстваў у галіне абароны правоў чалавека.
Беларусь добрасумленна ўзаемадзейнічае з міжнароднымі партнёрамі ў рамках агульнапрызнаных механізмаў па правах чалавека.