Беларусы замежжа

Па звестках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, у 2018 годзе за межамі Беларусі пражывалі 1 млн. 484 тыс. 875 беларусаў.

Беларусы замежжа аб’яднаны ў 207 арганізацый. Яны ажыццяўляюць дзейнасць па захаванні і папулярызацыі беларускай культуры, гісторыі, мовы, удзельнічаюць у рэалізацыі бізнес-праектаў.

Беларуская дыяспара найбольш прадстаўлена ў сумежных краінах і краінах, звязаных з гістарычна абумоўленымі міграцыйнымі патокамі XIX-XX стагоддзяў, такіх як Расія, Украіна, Ізраіль, Латвія, Польшча, Літва, Канада, Эстонія, Малдова. Шмат беларусаў замежжа ў такіх краінах як Аўстралія, Аўстрыя, Аргенціна, Вялікабрытанія, Германія, Іспанія, Італія, Казахстан, Куба, ЗША, Узбекістан, Францыя, Чэхія, Швейцарыя.

Паняцце “беларусы замежжа” і “дзяржаўная палітыка ў галіне адносін з беларусамі замежжа” замацаваны ў Законе Рэспублікі Беларусь ад 16 чэрвеня 2014 г. “Аб беларусах замежжа”.

У верасні 2014 г. пры МЗС створаны Кансультатыўны савет па справах беларусаў замежжа на чале з Міністрам замежных спраў. Удзельнікі савета ўзгадняюць сумесныя крокі па ўмацаванні партнёрства дзяржавы і дыяспары. 2 іюля 2019 г. адбылося пятае пасяджэнне савета.

Міністэрства замежных спраў з’яўляецца заказчыкам падраграмы “Беларусы ў свеце” Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” на 2016-2020 гады.

Падпраграма ставіць мэтай забеспячэнне комплекснага ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый Беларусі з беларусамі замежжа і аб’яднаннямі беларусаў замежжа, прыцягненне беларускай дыяспары да ўдзелу ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Беларусі, захаванне і падтрымку яе нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці, садзейнічанне вывучэнню беларускага мовы ў краінах замежжа.

За кошт сродкаў падпраграмы “Беларусы ў свеце” ажыццяўляюцца наступныя мерапрыемствы:

Падраграма “Беларусы ў свеце” Дзяржаўнай праграмы “Культура Беларусі” з’яўляецца эфектыўным інструментам падтрымкі беларусаў замежжа і спрыяе больш сістэмнаму падыходу да пытанняў развіцця супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.

-----------------------------------------------------------------------------------------

Акаўнт «Беларусы ў свеце» ў сацыяльная сетцы Facebook