Электронныя звароты

У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года «Об обращениях граждан и юридических лиц»(далей – Закон) зварот у Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь можа ажыццяўляцца ў пісьмовай, электроннай або вуснай форме.

Звароты выкладаюцца на беларускай або рускай мовах (артыкул 12 Закона).
 
Пісьмовыя звароты накіроўваюцца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь (далей – МЗС) па наступным адрасе:
 
вул. Леніна, 19, г. Мінск, 220030
 
Электронныя звароты могуць быць накіраваны па адрасе электроннай пошты mail@mfa.gov.by або праз запаўненне формы электроннага звароту грамадзян ці формы электроннага звароту юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў.
 
Электронныя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей – грамадзяне), і юрыдычных асоб МЗС разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона.
 
У адпаведнасці з Законам электронны зварот – гэта зварот заяўніка, які паступіў на адрас электроннай пошты арганізацыі або размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы на афіцыйным сайце арганізацыі ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт (артыкул 1 Закона).
 
Электронныя звароты, якія паступілі ў МЗС, падлягаюць разгляду ў парадку, устаноўленым для разгляду пісьмовых зваротаў, з улікам асаблівасцей, прадугледжаных артыкулам 25 Закона, і павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пунктам 1, абзацамі другім-чацвёртым пункта 2 або абзацамі другім – пятым пункта 3 артыкула 12 Закона.
 
Электронныя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
 Электронныя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
Да электронных зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны дадавацца электронныя копіі дакументаў, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
 
Заяўнік мае права адклікаць свой зварот да разгляду яго па сутнасці шляхам падачы адпаведнай пісьмовай заявы (артыкул 16 Закона).
 
Адкліканне электроннага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы пісьмовай заявы або праз накіраванне заявы ў электроннай форме тым ж спосабам, якім быў накіраваны электронны зварот (артыкул 25 Закона).
 
Адказы (паведамленні) на электронныя звароты накіроўваюцца на адрас электроннай пошты заяўніка, пазначаны ў электронным звароце.
 
На электронныя звароты даюцца пісьмовыя адказы (накіроўваюцца пісьмовыя паведамленні) у выпадках, калі:
У выпадку, калі электронныя звароты, якія паступаюць ад розных заяўнікаў, маюць аналагічны змест і носяць масавы характар (больш за дзесяць зваротаў), адказы на такія звароты па рашэнні кіраўніцтва МЗС або асобы, упаўнаважанай падпісваць ва ўстаноўленым парадку адказы на звароты, могуць размяшчацца на афіцыйным сайце МЗС у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт без адпраўлення адказаў (паведамленняў) заяўнікам (артыкул 25 Закона).
 
Электронныя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за 15 дзён з дня, наступнага за днём рэгістрацыі звароту ў МЗС, а тыя звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі – не пазней за 1 месяц, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі (артыкул 17 Закона).
 
Пры невыкананні патрабаванняў, вызначаных у частках першай і другой пункта 2 артыкула 25 Закона, электронны зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці ў парадку, устаноўленым пунктам 4 артыкула 15 Закона, калі:
Адказ МЗС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў вышэйшую арганізацыю – Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь.
 
Адказ МЗС на зварот або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці пасля абскарджання ў вышэйшую арганізацыю могуць быць абскарджаны ў суд у парадку, устаноўленым заканадаўствам.
 
Адказ на скаргу ў вышэйшую арганізацыю можа быць абскарджаны ў суд, калі пры разглядзе гэтай скаргі прынята новае рашэнне, якое датычыцца кампетэнцыі адпаведнай вышэйшай арганізацыі.

 

Форма электроннага звароту грамадзян

Форма электроннага звароту юрыдычных асоб i індывідуальных прадпрымальнікаў