Экспартны патэнцыял

Структура беларускай эканомікі з’яўляецца экспартаарыентаванай. Доля экспарту ў валавым унутраным прадукце традыцыйна складае больш за 50 працэнтаў (па вынiку 2015 года – больш за 60 працэнтаў).

Вартасны аб’ём экспарту тавараў i паслуг Беларусі ўзрос з 7,6 млрд. долараў ЗША ў 2000 годзе да 29,8 млрд. долараў у 2016 годзе (амаль у 4 разы).

Экспартная прадукцыя Беларусі разнастайная і налічвае звыш 1 000 найменняў. Да ліку важнейшых экспартуемых тавараў адносяцца нафтапрадукты, калійныя і азотныя ўгнаенні, металапракат і металакорд, трактары, грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, халадзільнікі і маразільнікі, хімічныя валокны і ніці, капралактам, шыны, драўніна і драўляныя вырабы, мэбля, адзежа, абутак, малочная і мясная прадукцыя, цукар.

У краіне выпускаецца шырокая гама складанатэхнічнай прадукцыі, якая мае ўстойлівы попыт на знешніх рынках: сельскагаспадарчая тэхніка, тралейбусы і трамваі, дарожна-будаўнічая тэхніка, тэхналагічнае і электратэхнічнае абсталяванне, газавыя пліты, пральныя машыны, прадукцыя мікраэлектронікі і аптычныя прыборы.

У таварнай структуры экспарта Беларусі пераважаюць мінеральныя прадукты (2016 год – 20,7 %), продукцыя хiмiчнай вытворчасцi (2016 год – 20,2%), машыны, абсталяванне, транспартныя сродкі (2016 год — 18,4%).

Пастаўлена задача інавацыйнага паступальнага развіцця эканомікі за кошт павелічэння патэнцыялу навукаёмістай і высокатэхналагічнай вытворчасці.

русская версия      English version