Знешні гандаль Беларусi ў 2018 годзе

Тавары (па метадалогii статыстыкi знешняга гандлю)

Дынаміка гандлю (млн. долараў ЗША)

 

 2000

 2005

2014

 2015

2016

2017

2018

 2018  у %

к 2017

Абарот

15972

32687

77180

56952

51147

63446

72135

113,7

Экспарт

7326

15979

36392

26660

23573

29212

33726

115,5

Iмпарт

8646

16708 

40788

30292

27610

34234

38409

112,2

Сальда

-1320

-729

-4396

-3632 

-4073

-5023

-4683

 

Беларусь гандлюе больш чым з 200 дзяржавамі свету.

Найбольш важнымi экспартнымi пазіцыямi з'яўляюцца нафтапрадукты, калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, металапрадукцыя, трактары, шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля, лесаматэрыялы.

У імпарце найбольшае месца займаюць энергарэсурсы (нафта і прыродны газ), сыравіна, матэрыялы і камплектуючыя (металы і вырабы з іх, сыравіна для хімічнай вытворчасці, часткі машын), тэхналагічнае абсталяванне.

Асноўны гандлёвы партнёр Беларусі — Расія, на яе долю прыпадала 38,4% беларускага экспарту і каля 58,9% імпарту.

Другое месца ў тавараабароце Беларусі займае Еўрасаюз, на долю якога прыпадала 30,2% беларускага экспарту і амаль пятая частка імпарту. Асноўныя краiны-iмпарцёры беларускай прадукцыi ў Еўрасаюзе: Велікабрытанія, Германія, Нідэрланды, Польшча, Літва, Латвія, Бельгія, Нарвегія.

Узрос экспарт ва ўсе краіны ЕАЭС: Казахстан – на 32,3%, Арменію – на 8,3%, Расiю – на 0,4%, за выключэннем Кыргызстана – падзенне на 2,5%.

Дынамічна развіваюцца гандлёвыя адносіны з партнёрамі ў Лацінскай Амерыцы – Эквадорам, Бразіліяй, у Азіяцкім рэгіёне – Кітаем, Індыяй, Інданезіяй, Iзраiлем, Карэей и Японiей.

Паслугі (па метадалогіі плацёжнага балансу)

Дынаміка гандлю (млн. долараў ЗША)
 

 

2000

 2005

2014

 2015

2016

2017

 2018

2018 у

% к 2017

Абарот

1536

3483

13431

11013

11222

12616

14096

111,7

Экспарт

1000

2342

7820

6637

6831

7839

8721

111,2

Iмпарт

536

1141

5611

4377

4390

4777

5375

112,5

Сальда

465

1201

2209

2260

2441

3062

3346

 

Каля палавiны агульнага аб'ёму экспарту складаюць транспартныя і кампутарныя  паслугіі, iстотную роль маюць таксама паездкі і будаўнічыя паслугі.

Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі ў сферы паслуг з'яўляюцца Расiя (каля 39% экспарту, 41% імпарту) і страны Еўрасаюза (31% экспарту, 35% імпарту).

 

русская версия   English version