8 верасня 2020 г. адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Швейцарскай Канфедэрацыі Аляксандра Ганевіча з начальнікам упраўлення двухбаковых эканамічных адносін Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Швейцарыі, Упаўнаважаным Федэральнага савета па пытаннях гандлёвых дамоваў, старшынёй швейцарскай часткі Беларуска-Швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве Эрвінам Болінгерам.