20 сакавіка 2024 г. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В'етнам Уладзімір Баравікоў правёў сустрэчу ў Інстытуце еўрапейскіх даследаванняў В'етнамскай акадэміі грамадскіх навук з удзелам кіраўніцтва і экспертаў Інстытута, прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, даследчых цэнтраў, грамадскіх арганізацый В'етнама.