15 сакавіка 2024 г. у г.Чэнду Генеральны консул Рэспублікі Беларусь у г.Чунцыне (Кітайская Народная Рэспубліка) Дзмітрый Емельянаў правёў сустрэчу з Генеральным дырэктарам Таварыства дружбы з замежнымі краінамі правінцыі Сычуань Лю Цюаньшэнам, падчас якой бакі абмеркавалі планы па інтэнсіфікацыі гуманітарнага, культурнага і турыстычнага супрацоўніцтва правінцыі Сычуань з Рэспублікай Беларусь.