Развіццё двухбаковых адносін з краінамі СНД і Грузіяй з'яўляецца адным з асноўных знешнепалітычных і знешнеэканамічных прыярытэтаў Рэспублікі Беларусь, што абумоўлена сукупнасцю гістарычных, эканамічных, палітычных і культурных фактараў.
Беларусь імкнецца да пабудовы ўзаемавыгадных адносін з дзяржавамі - ўдзельніцамі СНД. Пры гэтым найважнейшай сферай супрацоўніцтва з'яўляецца гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Без уліку Расіі па выніках 2021 года тавараабарот з краінамі СНД і Грузіяй склаў 9,9 млрд. долараў.
Ключавымі гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца Украіна, Казахстан і Азербайджан.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб супрацоўніцтве Беларусі з краінамі СНД і Грузіяй можна пазнаёміцца ў адпаведных раздзелах ніжэй.