В Беларусь без визы

Заява прэс-сакратара МЗС Беларусі адносна прыняцця рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН па сітуацыі на Блізкім Усходзе

Рэспубліка Беларусь вітае прыняцце 12 сакавіка 2002 года рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН 1397 (2002) адносна сітуацыі на Блізкім Усходзе, уключаючы пытанне аб Палесціне.

Адобранае Саветам Бяспекі ААН бачанне Блізкага Усходу як рэгіёну, у якім дзве дзяржавы, Ізраіль і Палесціна, будуць мірна суіснаваць у межах бяспечных і прызнаных граніц, адпавядае пазіцыі Рэспублікі Беларусь па блізкаўсходняму канфлікту.

Цалкам падтрымліваем змешчаныя ў рэзалюцыі патрабаванні неадкладна спыніць насілле, уключаючы тэрарыстычныя акты, і заклік да бакоў канфлікту супрацоўнічаць у ажыццяўленні плана Тэнета і даклада Мітчэла з мэтай аднаўлення мірных перамоў па палітычнаму ўрэгуляванню.

Рэспубліка Беларусь лічыць, што прыняцце рэзалюцыі Савета Бяспекі ААН, якая пазітыўна ацэнена і палесцінцамі, і ізраільцянамі, з'яўляецца сур'ёзным укладам міжнароднай супольнасці ў працэс мірнага ўрэгулявання блізкаўсходняга канфлікту.