В Беларусь без визы

Заява прэс-сакратара МЗС Беларусі ў сувязі з захопам заложнікаў у Маскве

У МЗС Беларусі з трывогай і занепакоенасцю ўспрынялі паведамленні аб захопе 23 кастрычніка 2002 года вялікай колькасці заложнікаў у Тэатральным цэнтры ў Маскве.

МЗС Беларусі яшчэ раз падкрэслівае цвёрдую прыхільнасць катэгарычнаму непрыманню тэрарыстычных метадаў як сродка дасягнення любых мэт. Насілле не можа быць апраўдана ніякімі матывамі. Мы асуджаем тэрарызм ва ўсіх яго формах і праяўленнях.

Беларускае знешнепалітычнае ведамства разам з усёй сусветнай супольнасцю ўважліва сочыць за сітуацыяй з захопам заложнікаў у Маскве і спадзяецца на яе паспяховае вырашэнне.

Мінск, 24 кастрычніка 2002