Размер шрифта:

Прывiтальнае слова Мiнiстра замежных спраў Рэспублiкi Беларусь У.Макея у рамках сустрэчы з прадстаўнiкамi сродкаў масавай iнфармацыi (27 снежня 2013 года, г.Мiнск)

Добры вечар, дарагія сябры, калегі, спадары і спадарыні!

Мне вельмі прыемна вітаць вас сёння ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь напярэдадні Новага года. У мінулым годзе мы таксама сустракаліся, гэта наша чарговая сустрэча, і ёсць усе падставы лічыць, што традыцыя будзе прадоўжана. Мець добрыя традыцыі – гэта вельмi важна і добра!

Мінулы год быў багаты на розныя падзеі і з’явы. Не буду іх усе пералічваць. Адзначу толькі, што ў журналісцкай супольнасці было багата тэмаў, багата месца для палёту вашай творчай фантазіі.

Міністэрства замежных спраў заўсёды імкнулася і будзе імкнуцца да ўсталявання добрых адносін з журналістамі – у атмасферы адкрытасці, узаемнай павагі і ўзаемнага даверу.

Хацелася б шчыра падзякаваць за вашу нялёгкую працу, якая патрабуе не толькі таленту і інтэлекту, але і самаадданасці і грамадзянскай адказнасці.

Канешне, усе мы – розныя. Розныя па сваіх характарах і светапоглядах. Розныя па выражэннях сваіх пачуццяў, па адносінах да тых ці іншых падзей і з’яў…

Але ўсіх нас павінна аб’ядноўваць адно – любоў да сваёй Радзімы. Нягледзячы на розныя погляды, мы павінны думаць аб тым, каб зрабіць як мага больш на карысць сваёй краіны і свайго народа. Давайце разам будзем крочыць у адным накірунку, каб захаваць і ўмацаваць суверэнітэт і незалежнасць нашай дзяржавы.

А пажадаць… Хацелася б пажадаць кожнаму з нас заставацца годным чалавекам у любых абставінах. Не губляць простых чалавечых якасцей: радавацца і ўсміхацца ў адказ на дабро, ніколі не мірыцца са злом, быць гатовым заўсёды дапамагчы людзям, якія трапілі ў бяду. А яшчэ – простага чалавечага шчасця. Са школьных часін памятаю выдатны верш Максіма Танка, які сёння, думаецца, будзе вельмі дарэчы:

Простае шчасце людское,
Так, як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
З хлеба, сабранага ў полі,
З поту, з дарожнага пылу,
З роднага небасхілу,
З дружбы, мацнейшай ад смерці,
З песні… І так мне здаецца,
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем?


Шчасця вам, дабра і ўсяго самага найлепшага ў Новым годзе!

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Иностранные дипмиссии в Беларуси
Перейти

Видео МИД

Архив

Официальные интернет-ресурсы

Президент Республики Беларусь

www.president.gov.by

Совет Министров Республики Беларусь

www.government.gov.by

Совет Республики

www.sovrep.gov.by

Палата представителей

www.house.gov.by

Официальный сайт Республики Беларусь

www.belarus.by

Международный ИКТ-Форум ТИБО-2022

www.tibo.by

Национальный центр правовой информации Республики Беларусь

www.ncpi.gov.by

Портал информационной поддержки экспорта Export.by

www.export.by

Белорусская торгово-промышленная палата

www.cci.by

Электронная торговая площадка ТОРГИБЕЛ

www.торги.бел

Правовой форум Беларуси

www.forumpravo.by

Национальное агентство инвестиций и приватизации

www.investinbelarus.by

Национальное агентство по туризму

www.belarustourism.by

Белорусская универсальная товарная биржа

www.butb.by

Информационно-аналитический портал Союзного государства

www.soyuz.by

Телеканал «Беларусь-24»

www.belarus24.by

Радиостанция «Беларусь»

www.radiobelarus.by

Дипсервис

www.dipservice.by

Главное хозяйственное управление

www.bc.by

Электронная торговая площадка “TradeBel”

www.tradebel.com

Национальная академия наук Беларуси

www.nasb.gov.by

Министерство образования Республики Беларусь

www.edu.gov.by

Министерство природных ресурсов Республики Беларусь

www.minpriroda.gov.by

Министерство здравоохранения Республики Беларусь

www.minzdrav.gov.by

Министерство экономики Республики Беларусь

www.economy.gov.by