В Беларусь без визы

Заява Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

МЗС Беларусі ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі, звязанай з затрыманнем у аэрапорце горада Бейрут груза, які па сцвярджэнню шэрагу інфармацыйных агенцтваў быццам бы быў прызначаны для прамой пастаўкі ў Ірак з Рэспублікі Беларусь.

Беларускі бок не выключае, што вышэйзгаданыя публікацыі праследуюць мэту стварыць негатыўны фон напярэдадні плануючагася візіту ў Рэспубліку Беларусь Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна і прынізіць значнасць пытанняў, якія належаць абмеркаванню на Вышэйшым Дзяржаўным Савеце.

У гэтай сувязі МЗС афіцыйна заяўляе, што Рэспубліка Беларусь строга кіруецца ўсімі міжнароднымі абавязацельствамі і агульнапрынятай практыкай гандлю маёмасці спецыяльнага прызначэння.

Супрацоўніцтва з Іракам ажыццяўляецца ў строгай адпаведнасці з санкцыямі Савета Бяспекі ААН, што катэгарычна выключае любыя пастаўкі тавараў двайнога прымянення ў гэту краіну.

У Рэспубліцы Беларусь дзейнічае строгая сістэма экспартнага кантролю, якая дазваляе эфектыўна вырашаць пытанні прадухілення несанкцыянаваных паставак спецыяльнай маёмасці за мяжу ў абыход усталяванага парадку.

Упаўнаважаныя органы Рэспублікі Беларусь могуць у любы момант даць неабходныя тлумачэнні па згаданых відах дзейнасці пры паступленні адпаведных афіцыйных запытаў.

Мінск, 15 студзеня 2003 года