В Беларусь без визы

Брифинг начальника управления информации – пресс-секретаря МИД Беларуси Д.Мирончика, проведенный для представителей СМИ 14 сентября 2017 г.

14-09-2017

Аб удзеле Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея ў рабоце 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку

Об участии Республики Беларусь в Международной специализированной выставке «ЭКСПО-2017»

Аб удзеле прадстаўнікоў Беларусі ў мерапрыемствах МАГАТЭ

Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Міністра харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі

О белорусско-азербайджанских межмидовских консультациях по международно-правовым вопросам

О визите в Республику Беларусь делегации Тюменской области

Об участии представителя МИД Беларуси в 54-м заседании Комитета юридических советников Совета Европы по вопросам международного публичного права

Аб удзеле Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь У.Макея ў рабоце 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Ёрку

 

12 верасня 2017 г. у штаб-кватэры ААН у г.Нью-Ёрку адкрыла сваю 72-ю сесію Генеральная Асамблея ААН. 19 верасня пачнуцца агульныя дыскусіі.

Беларусь традыцыйна прымае ўдзел у рабоце Генеральнай Асамблеі. Дэлегацыю нашай краіны на 72-й сесіі ўзначаліць Міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

У час знаходжання ў Нью-Ёрку ў якасці старшыні У.Макей прыме ўдзел на сустрэчах міністраў замежных спраў краін-членаў Цэнтральна-Еўрапейскай Ініцыятывы і міністраў замежных спраў краін-членаў Арганізацыі дагавора аб калектыўнай бяспецы.

Таксама ў Нью-Ёрку пад сустаршынствам міністраў замежных спраў Беларусі і Коста-Рыкі адбудзецца сустрэча групы краін-аднадумцаў у падтрымку дзяржаў з сярэднім узроўнем даходу. Яна была сфарміравана па нашай сумеснай ініцыятыве ў мінулым годзе ў верасні для актыўнага адстойвання інтарэсаў гэтай катэгорыі дзяржаў. Чакаем, што на сустрэчы будзе прыняты план дзеянняў групы на наступны год і міністэрская дэкларацыя.

Падчас сесіі запланаваны ўдзел Міністра ў пасяджэнні Савета бяспекі ААН па пытаннях рэфармавання міратворчых аперацый, у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў-удзельніц Руху недалучэння, глабальным бізнес-форуме Блумберга і іншых мерапрыемствах.

Акрамя таго, У.Макей правядзе шэраг сустрэч з кіраўніцтвам ААН, а таксама з кіраўнікамі дэлегацый дзяржаў-членаў Арганізацыі.

Прыярытэтныя пытанні ў рабоце беларускай дэлегацыі на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН наступныя.

Па-першае. Беларусь у гэтым годзе мае намер актыўна прасоўваць у ААН новыя знешнепалітычныя ініцыятывы Кіраўніка беларускай дзяржавы, у першую чаргу, ініцыятыву новага глабальнага працэсу мірабудаўніцтва, аналагічнага Хельсінкскаму працэсу 1970-х гадоў з мэтай дасягнення справядлівага і лепшага сусветнага парадку, а таксама «інтэграцыі інтэграцый».

Па-другое. Мы плануем прадставіць у ААН дзве рэзалюцыі: адна з іх прысвечана тэме забароны распрацоўкі новых відаў зброі масавага знішчэння, другая — традыцыйнай для Беларусі тэме ўмацавання каардынацыі намаганняў у барацьбе з гандлем людзьмі.

Па-трэцяе. Высокі прадстаўнік Беларусі выступіць на нарадзе высокага ўзроўню Генеральнай Асамблеі ААН па ажыццяўленні Глабальнага плана дзеянняў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па барацьбе з гандлем людзьмі. Гэта нарада адбудзецца 27 верасня.

Акрамя таго, мы ініцыявалі правядзенне некалькіх тэматычных мерапрыемстваў, так званых side-events, па тэматыцы барацьбы з гандлем дзецьмі і па тэматыцы раззбраення.

Таксама ўпершыню ў ААН будзе адзначацца Дзень прафесійнага перакладу (28 верасня). Ён быў заснаваны па нашай ініцыятыве, і беларуская дэлегацыя сумесна з партнёрамі арганізуе спецыяльнае мерапрыемства з гэтай нагоды.

З іншых прыярытэтных тэм хацеў бы адзначыць:

- прасоўванне інтарэсаў традыцыйнай сям'і ў ААН;

- узаемазалежнасць паміж устойлівым развіццём, бяспекай і раззбраеннем;

- падтрымка працэсаў ядзернага і звычайнага раззбраення і нераспаўсюджвання, умацавання структур калектыўнай бяспекі на глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным узроўнях;

- выпрацоўка калектыўных падыходаў ва ўмовах узнікнення новых пагроз і выклікаў, звязаных з устойлівым развіццём, у прыватнасці такім як «кіберзлачыннасць і інфармацыйныя пагрозы» і «штучны інтэлект».

Беларусь таксама плануе падтрымаць меры, што прымаюцца кіраўніцтвам ААН і дзяржавамі-членамі па ўмацаванні ролі Арганізацыі у міжнародных справах.

Об участии Республики Беларусь в Международной специализированной выставке «ЭКСПО-2017»

10 сентября 2017 г. завершила работу Международная специализированная выставка «ЭКСПО – 2017» в г.Астане, которая на протяжении трех месяцев принимала гостей со всего мира.

Беларусь была одним из наиболее активных участников этого масштабного мероприятия. С учетом того, что гостями ЭКСПО-2017 стало около 4 млн. человек, можно констатировать, что наш выбор в пользу участия с полноформатным национальным павильоном полностью оправдал себя.

Национальную экспозицию Беларуси на ЭКСПО-2017 посетил ряд высокопоставленных официальных лиц, в том числе главы правительств Беларуси Андрей Кобяков, России – Дмитрий Медведев, Казахстана – Бакыджан Сагинтаев, Глава Администрации Президента Республики Беларусь Наталья Кочанова, Председатель Генеральной Ассамблеи Международного бюро выставок Висенте Лоссерталес.

Экспозиция Беларуси на ЭКСПО-2017 получила высокую оценку руководства Мирового музея выставок ЭКСПО, расположенного в г.Шанхае. Из 115 стран-участниц астанинской выставки представители Музея выбрали 15, экспонаты которых войдут в экспозицию, посвященную ЭКСПО-2017. Беларусь удостоилась этой чести и передала в дар Музею макет современного пассажирского автобуса на газомоторном топливе.

Национальный колорит и самобытность белорусской культуры представил на павильоне и наш сувенирный магазин, который вошел в восьмерку лучших на ЭКСПО-2017 по объемам продаж.

Аб удзеле прадстаўнікоў Беларусі ў мерапрыемствах МАГАТЭ

Цяперашні перыяд, як я і казаў, з'яўляецца вельмі актыўным на пляцоўцы МАГАТЭ.

На гэтым тыдні ў штаб-кватэры Арганізацыі ў Вене адбываецца сесія Савета кіраўнікоў Агенцтва. У яе рабоце бярэ ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Пастаянным прадстаўніком пры міжнародных арганізацыях у Вене Аленай Купчыной. Беларусь выбрана ў Савет на перыяд 2015-2017 гг., і гэта пасяджэнне з'яўляецца для нашай дэлегацыі завяршальным у статусе паўнапраўнага члена Савета кіраўнікоў Агенцтва.

Парадак дня пасяджэння насычаны і ўключае разгляд дакладаў па шэрагу ключавых напрамкаў дзейнасці МАГАТЭ. Сярод іх — умацаванне міжнароднага супрацоўніцтва па ядзернай бяспецы, забеспячэнне фізічнай ядзернай бяспекі, развіццё ядзернай навукі і тэхналогій, гарантыі нераспаўсюджвання ядзернай зброі.

На наступным тыдні ў Вене адбудзецца 61-я сесія Генеральнай канферэнцыі Агенцтва. Яна з'яўляецца галоўным кіруючым органам МАГАТЭ і на сваіх штогадовых сесіях прымае рашэнні па ўсіх ключавых пытаннях дзейнасці Агенцтва.

У Генканферэнцыі прыме ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам Міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком.

Запланаваны сустрэчы дэлегацыі з прадстаўнікамі кіраўніцтва і ў сакратарыяце Агенцтва па пытаннях практычнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і МАГАТЭ, якое адбываецца па вельмі шырокім спектры. У тым ліку будзе абмяркоўвацца арганізацыя экспертных і ацэначных місій МАГАТЭ, звязаных з забеспячэннем бяспекі. Як вядома, Беларусь запрасіла такія місіі, і яны будуць праведзены да ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС. У прыватнасці, у сакавіку 2018 года наша краіна прыме ацэначную місію МАГАТЭ па аварыйнай гатоўнасці і рэагаванні, а бліжэй да ўводу ў дзеянне першага энергаблока АЭС — місію па эксплуатацыйнай бяспекі станцыі.

На палях Генканферэнцыі будзе арганізавана выстаўка, прысвечаная Беларускай АЭС. Прэзентацыя нашай станцыі на пляцоўцы Агенцтва будзе праводзіцца ўжо ў трэці раз.

Аб візіце ў Рэспубліку Беларусь Міністра харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Манголіі

16-20 верасня 2017 г. Беларусь наведае з візітам мангольская дэлегацыя на чале з Міністрам харчавання, сельскай гаспадаркі і лёгкай прамысловасці Пурэвійн Сэргэлэнам.

Падчас візіту адбудзецца чацвёртае пасяджэнне Сумеснай Беларуска-Мангольскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, старшынёй беларускай часткі якой з'яўляецца Міністр прамысловасці Віталь Воўк.

У ходзе пасяджэння будуць абмеркаваны пытанні актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, уключаючы пашырэнне паставак беларускай тэхнікі ў Манголію.

Таксама запланаваны сустрэчы мангольскай дэлегацыі з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, канцэрна «Беллегпрам», наведванне прадпрыемстваў прамысловага і аграпрамысловага комплексаў.

О белорусско-азербайджанских межмидовских консультациях по международно-правовым вопросам

19-20 сентября 2017 г. в  г.Минске состоятся белорусско-азербайджанские межмидовские консультации по международно-правовым вопросам.

Стороны проведут сверку перечней международных межгосударственных, межправительственных и межведомственных международных договоров, действующих между сторонами или прекративших свое действие, а также перечней проектов международных договоров, которые в настоящее время находятся на рассмотрении государственных органов сторон.

Участники консультаций обменяются опытом организации работы договорно-правовых служб МИД Беларуси и Азербайджана, проанализируют взаимовыгодные пути сотрудничества в рамках международных организаций.

О визите в Республику Беларусь делегации Тюменской области

20-22 сентября 2017 г. состоится визит в Беларусь российской делегации во главе с заместителем губернатора Тюменской области Владимиром Чейметовым.

В рамках визита предусматривается проведение заседания Рабочей группы по торгово-экономическому и научно-техническому сотрудничеству между Республикой Беларусь и Тюменской областью.

Состоятся также встречи и переговоры в ряде отраслевых министерств, ведомств, организаций, заинтересованных в развитии и активизации взаимодействия.
 
Об участии представителя МИД Беларуси в 54-м заседании Комитета юридических советников Совета Европы по вопросам международного публичного права

21-22 сентября 2017 г. в г.Страсбурге состоится 54-е заседание Комитета юридических советников Совета Европы по вопросам международного публичного права. В заседании примет участие начальник главного договорно-правового управления МИД Беларуси Андрей Метелица.

В ходе мероприятия планируется обсудить решения и мнения Комитета министров Совета Европы по вопросам, касающихся Комитета юрсоветников, в том числе иммунитеты государств и международных организаций, работу Комиссии международного права ООН, вопросы международного гуманитарного права, структуру и функции юридических служб министерств иностранных дел государств-членов Совета Европы.

Дарэчы, я толькі зараз заўважыў, што варта было б, мабыць, уключыць у пералік паведамленняў таксама інфармацыю аб тым, што на наступным тыдні ў Маскве адбудуцца кансультацыі паміж інфармацыйнымі службамі міністэрстваў замежных спраў краін-удзельніц СНД, у якіх я бяру ўдзел. І таму, гэта тэхнічная інфармацыя для вас. У панядзелак і аўторак мяне не будзе ў краіне і таму я прасіў бы вас, калі ёсць звыштэрміновыя пытанні, то тэлефанаваць мне. Калі проста тэрміновыя пытанні, то тэлефануйце на агульны тэлефон прэс-службы, якой на гэты час будзе кіраваць старшы саветнік Мікалай Пазняк.

ИА «БелТА»: Дмитрий Леонидович, как бы Вы прокомментировали тот факт, решение правительства Литвы, касательно принятого ими, утвержденного плана относительно блокировки импорта электроэрнергии с БелАЭС?

Д.Мирончик: Начну с того, что раньше литовская сторона заявляла, что сделает все для остановки строительства. После принятия плана можно констатировать, что наши литовские партнеры уверены в успешном вводе АЭС в эксплуатацию.

Принятое постановление – это очередное подтверждение избранной нашим соседним государством отнюдь не соседской практики искусственного нагнетания напряженности вокруг проекта нашей АЭС. Вместо конструктивного диалога и поиска взаимной выгоды наши соседи предпочитают изобретать все новые меры, призванные продемонстрировать их непреклонность и готовность к противостоянию, всячески пытаются создать стройке скандальный имидж.

Кстати, я не удивлюсь, если в самое ближайшее время ряд крупных западных СМИ найдут повод опубликовать обширные материалы на тему БелАЭС. Естественно, с очаровательным,  едва уловимым литовским акцентом…

«Еўрапейскае радыё для Беларусі»: Дзмітрый Леанідавіч, ці можаце Вы нейкім чынам пракаментаваць словы Міністра замежных спраў Украіны спадара Клімкіна пра тое, што ўкраінцам даволі небяспечна ехаць у Беларусь, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічаюць расійскія спецслужбы, і прыводзіцца, як прыклад, гісторыя Паўла Грыба. Дарэчы, калі ўжо закранулі Паўла Грыба, то ці будзе як-небудзь МЗС гэты працэс высвятлення абставін яго знікнення педаліраваць?

Д.Мірончык: Па-першае, пачну з таго, што ў мяне быў час толькі вельмі коратка азнаёміцца са зместам інтэрв’ю спадара Міністра непасрэдна перад брыфінгам. У той жа час гэта інтэрв’ю варта таго, каб з ім уважліва азнаёміцца і прааналізаваць, бо паважаны спадар Міністр закрануў цэлы шэраг пытанняў – гэта і тэма біаметрыі на ўездзе ва Украіну, і тэма, якую Вы ўзгадалі, са знікненнем украінскага грамадзяніна Паўла Грыба, і тэма вучэнняў “Захад-2017”, і тэма беларускага суверэнітэту і г.д.

Ведаеце, зноў жа скажу, я бегла азнаёміўся з гэтым інтэрв’ю, чытаў на ўкраінскай мове. На дадзены момант я магу сказаць, бадай што, толькі наступнае. Па-першае, кожная краіна, кожнае міністэрства замежных спраў проста абавязана клапаціцца аб бяспецы сваіх грамадзян за мяжой, калі неабходна, выступаць з адпаведнымі рэкамендацыямі. Ну, да прыкладу, па сённяшні дзень дзейнічае рэкамендацыя МЗС Беларусі грамадзянам нашай краіны пазбягаць удзелу ў палітычных акцыях і масавых мерапрыемствах ва Украіне.

Спадар Клімкін сказаў, што украінскі бок мае намер рабіць нейкія захады пасля таго, як ён высветліць усе абставіны справы Паўла Грыба. На дадзены момант усё, што тычыцца беларускага эпізоду гэтай справы, – гэта інфармацыя сродкаў масавай інфармацыці. Каб рабіць нейкія адказныя заявы, тым больш нейкія крокі, на маю думку, патрэбна мець афіцыйную, дакладную інфармацыю ад праваахоўных органаў. У МЗС Беларусі зараз такой інфармацыі няма. Але, наколькі мне вядома, беларускія праваахоўныя органы працягваюць работаць па гэтым пытанні. Будзе яснасць, будуць наступныя дзеянні з нашага боку.

Спадар Клімкін сапраўды закрануў шэраг пытанняў у сваім інтэрв’ю, што закранула і мяне. Гэта, ведаеце, такое своеасаблівае стаўленне да тэмы суверэнітэту суседняй краіны. Асабліва цікава было азнаёміцца з гэтымі заявамі на фоне шоу на ўкраінскай мяжы, за якім назіралі прадстаўнікі ўкраінскіх уладаў.

Вы хацелі нешта дадаць?

«Еўрапейскае радыё для Беларусі»: Усё ж такі, ці падтрымліваеце Вы параду таго ж самага спадара Міністра, што ўкраінцам, перш чым ехаць у Беларусь, трэба даведацца, ці ёсць яны ў нейкіх спісах неўяздных? Хаця б такую праверыць інфармацыю, каб сваю бяспеку захаваць.

Д.Мірончык: Па-першае, я не памятаю такой парады ў тым тэксце, які я прачытаў. Але паўтару яшчэ раз, у мяне было вельмі мала часу, каб з ім азнаёміцца. Па-другое, парады Міністра замежных спраў Украіны грамадзянам Украіны – гэта справа ўкраінскага боку.

ИА «БелаПАН»: Дмитрий Леонидович, вопрос такой, может быть уточните, сколько представителей зарубежных СМИ на сегодняшний день, первый день учений, освещают «Запад-2017»?

Д.Мирончик: Здесь трудно давать точную цифру. Я могу относительно точно сказать, что нами аккредитовано свыше 270 представителей зарубежных СМИ. По-моему, 273 или 275, не помню. Дело в том, что еще не все представители зарубежных СМИ прибыли к нам на учения, не все получили аккредитационные карточки. Учения только начинаются, это процесс, он будет длиться несколько дней, поэтому кто-то из них прибудет позже. То, что касается получения аккредитационных карточек, информация о том, как это делать, у нас на сайте. Надеюсь, что большинство обратившихся сделают это в рабочее время.

Интернет-портал «TUT.by»: Вопрос «вдогонку»: а сколько наблюдателей прибыло? 80 приглашали, а сколько наблюдателей прибыло?

Д.Мирончик: Нет, приглашали мы чуть больше. Если говорить о приглашениях, то это было 18 приглашенных от международных организаций. По два от международных организаций, это ООН, ОБСЕ, НАТО, МККК и интеграционные структуры, в которых Беларусь принимает участие, т.е. Секретариат ОДКБ, Объединенный штаб ОДКБ, Секретариат Совета министров обороны СНГ, Антитеррористический центр СНГ и Постоянный комитет Союзного государства. То есть 18. Военно-дипломатический корпус – по одному приглашенному. Было приглашено всего, по-моему, 53 военных атташе, аккредитованных при посольствах своих стран в Республике Беларусь. И помимо этого, действуя в рамках так называемых дополнительных мер доверия и безопасности, мы пригласили представителей вооруженных сил ряда стран, в том числе сопредельных – Латвии, Литвы, Польши, Украины, и северных стран – Норвегии, Швеции, а также Эстонии. По-моему, все. И вот если суммировать все приглашения, то 85.
Что же касается того, сколько этих приглашений было принято, то точно не меньше 80. Но за более точными данными рекомендую обратиться в Министерство обороны, может быть, у них такая же ситуация, как у нас с журналистами: пригласили больше, прибыли еще не все. 

«Радыё Свабода»: Я маю некалькі ўдакладняючых пытанняў пасля азнаямлення з Вашай інфармацыяй. Першае, пачнем у такім зваротным парадку. Калі цытаваць спадара Мірончыка на конт шоу ва Украіне. Мы так і пакідаем, ці Вы будзеце ўдакладняць, якое шоу маецца на ўвазе?

Д.Мірончык: Я думаю, гэта даволі вядомая інфармацыя.

«Радыё Свабода»: Саакашвілі?

Д.Мірончык: Гэта вядомая інфармацыя.

«Радыё Свабода»: Другое пытанне. Усё ж Ваша інфармацыя на конт ААН, прыарытэтаў. Я так і не зразумеў, хто будзе той высокі прадстаўнік Беларусі, які будзе…

Д.Мірончык: Калі б я мог зараз даць дакладнае прозвішча, я б гэта зрабіў, але справа ідзе аб мерапрыемстве, якое адбудзецца 27 верасня. Давайце крышачку пачакаем. Гэта дакладна будзе высокі прадстаўнік Беларусі.

«Радыё Свабода»: Ясна. І трэцяе ў мяне пытанне. Я адразу хачу сказаць, што я ведаю, што аккрэдытацыяй вайсковых спецыялістаў Міністэрства замежных спраў не займалася…

Д.Мірончык: Дакладна.

«Радыё Свабода»: …а займалася Міністэрства абароны. І тым не менш, магчыма, прадстаўнік МЗС афіцыйна ўсё ж ведае, чаму з усіх вайсковых аташэ, якія працуюць у розных амбасадах на тэрыторыі Беларусі, адмову ў акрэдытацыі атрымаў прадстаўнік толькі адной амбасады – гэта літоўскай.

Д.Мірончык: Адмову ў акрэдытацыі?

«Радыё Свабода»: Так.

Д.Мірончык: Чакайце. Па-першае, я б раіў карыстацца дакладнай тэрміналогіяй. Я ў першы раз чую, што нехта атрымаў “адмову ў акрэдытацыі”. Мне цяжка сябе ў’явіць, як беларускі бок, запрасіўшы некага, пасля адмовіў у акрэдытацыі.

«Радыё Свабода»: Ну, чалавек не атрымаў акрэдытацыю.

Д.Мірончык: Дакладна карыстайцеся тэрмінамі. Гэта вельмі важна. Бо слова мае адпаведную сэнсавую нагрузку. Па-другое, звярніцеся да калег у Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь.

«Радыё Свабода»: Я ўжо атрымаў іх адказ.

Д.Мірончык: Я Вам таксама, спадзяюся, адказаў. Яшчэ раз: былі запрашэнні.

Ці ёсць яшчэ пытанні? Дзякуй за ўдзел, да наступнага чацвярга.