В Беларусь без визы

Брифинг начальника управления информации – пресс-секретаря МИД Беларуси Д.Мирончика, проведенный для представителей СМИ 12 октября 2017 г.

12-10-2017

 О визите в Беларусь технической миссии УВКПЧ

 Аб візіце ў Беларусь Еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворам аб пашырэнні ЕС

Аб пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве

О посещении Беларуси Послом по вопросам прав человека МИД Франции

Аб першым пасяджэнні Сумеснай Міжурадавай Беларуска-Іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве

О встрече Министра иностранных дел Беларуси В.Макея с Министром развития Турции

Аб пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта кіраўнікоў прававых службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД

О проведении белорусско-румынских межмидовских консультаций

Аб нацыянальных вучэннях па рэагаванні на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі

 

О визите в Беларусь технической миссии УВКПЧ

Сегодня, 12 октября 2017 г., завершается четырехдневный визит в Республику Беларусь технической миссии Управления Верховного комиссара ООН по правам человека (УВКПЧ).

Целью миссии является определение перспективных направлений сотрудничества между Беларусью и Управлением Верховного комиссара по правам человека в рамках реализации Национального плана действий по правам человека на 2016-2019 года.

Эксперты УВКПЧ провели встречи в Министерстве внутренних дел, Министерстве труда и социальной защиты, Министерстве образования, Министерстве юстиции, Верховном суде, Генеральной прокуратуре, Национальном центре законодательства и правовых исследований, Национальном статистическом комитете нашей страны.

Программа визита также включает встречи экспертов УВКПЧ с представителями страновой команды ООН и белорусского гражданского общества.

По итогам визита МИД Беларуси, как координатор реализации Национального плана по правам человека, совместно с УВКПЧ определит конкретные направления двустороннего сотрудничества, мероприятия с участием широкого круга национальных и зарубежных партнеров для совместной работы в рамках реализации плана.
Напомню, что первый Национальный план по правам человека был утвержден Правительством нашей страны в октябре 2016 года. Этот документ – своеобразная дорожная карта, которая определяет основные направления действий по имплементации наших международных обязательств по соблюдению прав человека.

Аб візіце ў Беларусь Еўракамісара па еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворам аб пашырэнні ЕС

17 кастрычніка 2017 г. Беларусь з рабочым візітам наведае Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і парагаворам аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан.

Падчас візіту запланавана сустрэча Ёханэса Хана з Міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем і шэраг іншых сустрэч.

Бакі абмяркуюць перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і ЕС у розных галінах, а таксама падрыхтоўку да саміту «Усходняга партнёрства», які адбудзецца ў лістападзе 2017 г. у г.Бруселі.

Аб пасяджэнні Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве

17-18 кастрычніка 2017 г. у г.Джакарце адбудзецца шостае пасяджэнне Міжурадавай Беларуска-Інданезійскай сумеснай камісіі па гандлёвым, эканамічным і тэхнічным супрацоўніцтве.

Сустаршынямі міжурадкамісіі з'яўляюцца намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Андрэй Дапкюнас і намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Інданезія Мухамад Анcор.

Падчас візіту ў Інданезію беларуская дэлегацыя правядзе шэраг двухбаковых сустрэч, у тым ліку са Спікерам Савета рэгіянальных прадстаўнікоў Народнай кансультатыўнай асамблеі Інданезіі, Міністрам замежных спраў гэтай краіны, іншымі афіцыйнымі асобамі.

Бакі маюць намер абмеркаваць комплекс актуальных пытанняў двухбаковых адносін, у прыватнасці гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, прамысловую кааперацыю, пашырэнне дагаворна-прававой базы, навукова-тэхнічнае і культурнае ўзаемадзеянне.

Пад эгідай гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін запланавана правядзенне Беларуска-Інданезійскага бізнес-форуму, удзел у якім возьмуць прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў машынабудавання і вытворчасці малочнай прадукцыі.

Дарэчы, гэта будзе першае буйное мерапрыемства для нашага новага Пасла ў Інданезіі Валерыя Калесніка. Ён ўручыў ужо копіі даверчых лістоў і можа выконваць асноўную частку сваіх абавязкаў. Паглядзім, мабыць, і даверчыя лісты да таго часу ўручыць.

О посещении Беларуси Послом по вопросам прав человека МИД Франции

17-19 октября 2017 г. Беларусь посетит Посол по вопросам прав человека МИД Франции Франсуа Крокетт.

В ходе пребывания в нашей стране запланированы встречи представителя МИД Франции с представителями Парламента Беларуси, Министерства иностранных дел, Министерства культуры, Национальной библиотеки для обсуждения тематики защиты прав человека, а также вопросов возвращения культурных ценностей.

Аб першым пасяджэнні Сумеснай Міжурадавай Беларуска-Іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве

18 кастрычніка 2017 г. ў г.Мінску адбудзецца першае пасяджэнне Сумеснай Міжурадавай Беларуска-Іспанскай камісіі па эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве.

Мерапрыемства арганізавана ў развіццё дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту Міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея ў Каралеўства Іспанія ў чэрвені 2017 г. Нагадаю, тады быў падпісаны мемарандум паміж урадамі Беларусі і Іспаніі аб эканамічным і прамысловым супрацоўніцтве, які прадугледжвае стварэнне сумеснай міжурадкамісіі ў гэтай сферы.

З беларускага боку Камісію ўзначальвае намеснік Міністра замежных спраў Алег Краўчанка, з іспанскага – Генеральны дырэктар па міжнародным гандлі і інвестыцыям Міністэрства эканомікі, прамысловасці і канкурэнтаздольнасці Хасэ Луіс Кайзер Марэйрас.

Падчас мерапрыемства бакі абмяркуюць стан і перспектывы беларуска-іспанскага супрацоўніцтва ў галіне гандлю і інвестыцый. Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне выніковага Пратакола.

О встрече Министра иностранных дел Беларуси В.Макея с Министром развития Турции

18 октября 2017 г. состоится встреча Министра иностранных дел Республики Беларусь Владимира Макея с Министром развития Турецкой Республики Лютфи Элваном.

В ходе встречи стороны обсудят дальнейшую интенсификацию двустороннего торгово-экономического и инвестиционного сотрудничества, а также ход реализации договоренностей, достигнутых в рамках 9-го заседания Белорусско-Турецкой Совместной Межправительственной экономической комиссии, которое состоялось в июле 2017 года в г.Минске.

В принципе мы удовлетворены позитивной динамикой двусторонней торговли в этом году. Товарооборот между Беларусью и Турцией вырос более чем на 20 процентов к аналогичному периоду 2016 года (январь-август) и составляет почти 600 млн. долларов. При этом наш экспорт вырос на 72,6 процента до 91 млн. долл. США.

Аб пасяджэнні Кансультатыўнага камітэта кіраўнікоў прававых службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД

18-19 кастрычніка 2017 г. у г.Маскве адбудзецца 23-е пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта кіраўнікоў прававых службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД.

Падчас мерапрыемства плануецца абмеркаваць шэраг актуальных пытанняў прававога супрацоўніцтва, сярод якіх дэпазітарная практыка, вынікі інвентарызацыі дагаворна-прававой базы, практыка распрацоўкі праектаў міжнародных дагавораў.

Удзельнікі таксама абмяркуюць праект Метадычных рэкамендацый па інвентарызацыі міжнародных дагавораў у рамках СНД, праект новай рэдакцыі Метадычных рэкамендацый па распрацоўцы праектаў міжнародных дагавораў, якія заключаюцца ў рамках СНД. Акрамя таго, на сустрэчы плануецца разгледзець працэс рэфармавання Эканамічнага Суда СНД і актуальныя пытанні дзейнасці Камісіі міжнароднага права ААН.

Ад Беларусі ўдзел у пасяджэнні прыме начальнік галоўнага дагаворна-прававога ўпраўлення Міністэрства замежных спраў Андрэй Мяцеліца.

О проведении белорусско-румынских межмидовских консультаций

19 октября 2017 г. в г.Минске состоятся консультации между Министерством иностранных дел Республики Беларусь и Министерством иностранных дел Румынии на уровне руководителей территориальных управлений.

Белорусскую делегацию на консультациях возглавит начальник управления Европы Евгений Воробьев, румынскую – Генеральный директор Департамента сотрудничества с Восточным соседством Адриан Стэнеску.

В ходе встречи стороны обсудят текущее состояние и перспективы развития двусторонних отношений, включая торгово-экономическое сотрудничество, взаимодействие в гуманитарной сфере, а также проблематику отношений Беларуси и Европейского союза.

Если вы следите за разделом «Новости посольств» на нашем сайте, то вы не могли не заметить существенную активизацию белорусско-румынских контактов, в том числе межрегиональных. В принципе у нас позитивная динамика наблюдается и в торгово-экономическом сотрудничестве: товарооборот вырос практически на четверть до 97 млн. долл. США (январь-август 2017 г. к аналогичному периоду 2016 года). С прошлого года уровень нашего дипломатического представительства вновь поднят до уровня посла. Поэтому активизации отношений с Румынией быть.

Аб нацыянальных вучэннях па рэагаванні на ядзерныя і радыяцыйныя аварыі

На наступным тыдні, 18-19 кастрычніка 2017 г. у Беларусі пройдуць камандна-штабныя вучэнні. На іх будуць адпрацаваны папераджальныя і ахоўныя мерапрыемствы па рэагаванні на аварыйныя сітуацыі на ядзерных і радыяцыйна небяспечных аб'ектах, якія размешчаны за межамі нашай краіны.

Для такіх аб'ектаў, як АЭС, існуюць паняцці праектных і запраектных аварый. Для беларускай АЭС пры аварыі, прадугледжанай праектам, выхад радыёактыўных рэчываў за межы пляцоўкі станцыі не адбудзецца. Тым не менш, у адпаведнасці з сучаснымі міжнароднымі падыходамі краіны павінны быць гатовыя да дзеянняў і пры запраектных аварыях. Зыходзячы з гэтага, у задуму вучэння наўмысна закладзены менавіта практычна немагчымы запраектны сцэнарый развіцця падзей з выкідам радыёактыўных рэчываў.

Як ужо адзначалася нашым Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях, мэта вучэнняў – праверыць гатоўнасць нацыянальнай сістэмы аператыўнага рэагавання і адаптаваць нацыянальны план абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый да сучасных і будучых рэалій. Акрамя таго, будзе дэталёва вывучаны шэраг іншых пытанняў, уключаючы ўзаемадзеянне з сумежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.

У якасці назіральнікаў на вучэнні запрошаны кампетэнтныя ведамствы ўсіх краін-суседак, шэраг міжнародных арганізацый, у тым ліку МАГАТЭ і АДКБ, акрэдытаваны ў Беларусі дыпламатычны корпус.

Праводзячы вучэнні, Беларусь дзейнічае ў строгай адпаведнасці з рэкамендацыямі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі і зыходзіць з безумоўнай прыярытэтнасці пытанняў забеспячэння бяспекі пры рэалізацыі нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы.

«Радыё Свабода»: Першае. Міністэрства замежных спраў Беларусі аператыўна адрэагавала на сітуацыю з помнікам Касцюшку ў Швейцарыі. Магчыма, ёсць нейкія навіны па гэтай справе? Вядома, што Часовы павераны будзе сустракацца з мэрам горада. Ці з’явіліся нейкія навіны?

Д.Мірончык: Навіны з’яўляліся, у тым ліку і на вашым сайце. Учора я чытаў паведамленне наконт адказу Міністэрства замежных спраў Польшчы на ваша пытанне. Сам арыгінал гэтага адказу я не бачыў, таму буду стрымана каментаваць гэтую тэму. Увогуле яна варта, канешне, каментавання.

Па-першае, аўтарства ідэі ўстаноўкі помніка, яе рэалізацыя, увасабленне ў жыццё і арганізацыя ўрачыстай цырымоніі адкрыцця – усё гэта зрабіла Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі. Не беларускае, не польскае, не якое-небудзь іншае пасольства, арганізацыя ці структура, а менавіта Беларускае аб'яднанне ў Швейцарыі.

Па-другое, наша пасольства, як і польскае, як і іншыя дыпламатычныя місіі, атрымала запрашэнне на гэтую цырымонію ў якасці ганаровага госця. І з удзячнасцю гэта запрашэнне прыняло. Падкрэслю – мы пры гэтым не выстаўлялі ніякіх умоў, не навязвалі сваю волю ні арганізатару, ні іншым гасцям.

Паўтаруся: не бачыў арыгіналу адказу польскага МЗС, таму каментаваць заявы аб «нечаканым выхадзе» з нейкіх перагавораў пакіну іх аўтарам. У дыпламатаў на дадзеным мерапрыемстве, арганізаваным грамадскім аб'яднаннем беларусаў замежжа, статус ганаровых гасцей. Якія тут «перагаворы» за спіной гаспадароў?

Нарэшце, што тычыцца самой ідэі Беларускага аб'яднання Швейцарыі аб устаноўцы помніка. Міністэрства замежных спраў, як беларускі дзяржаўны орган, як орган адказны за супрацоўніцтва з беларусамі замежжа, гэту ініцыятыву безумоўна падтрымала.

Я упэўнены, што гэта ідэя можа і павінна быць рэалізавана. І без грубага ўмяшання ў дзейнасць — паўтаруся – грамадскага аб’яднання Швейцарыі з боку каго б там ні было.

Гэта тое, што я хацеў бы і магу сказаць на дадзены момант.

ИА «БелТА»: Дмитрий Леонидович, в продолжение темы ядерной безопасности. В литовских СМИ активно обсуждалось намерение Вильнюса отказаться от участия в программах ЕС по оказанию технической помощи Беларуси в области ядерной безопасности. Как Вы это прокомментируете?

Д.Мирончик: Действительно, некоторое время назад в Литве обнаружили, что якобы «нетранспарентная» Беларусь вместе с ЕС реализует проект международной технической помощи, направленный на укрепление возможности белорусского регулирующего органа в сфере ядерной безопасности и надзора за строительством атомных электростанций.

Вместо того, чтобы вместе с Минском и Брюсселем почувствовать себя спокойней и уверенней, в Вильнюсе удивились, что такой проект есть, а еще больше – что в нем принимают участие литовские эксперты-ядерщики. Поэтому на самом высоком уровне начали заявлять, что в таком сотрудничестве по линии Беларусь – Евросоюз участвовать не будут. Или будут, но это (цитирую по памяти) «надежный источник информации», скажем так «из тыла». Или заявляли, что хотели бы участвовать, но, мол, Беларусь обратилась в Европейскую комиссию с просьбой исключить литовцев из проекта.

Прямо и официально скажу.

Первое. Мы не обращались в Еврокомиссию и не просили исключить каких-то экспертов или включить каких-то экспертов. Их состав формируется Евросоюзом. И мы исходим из того, что все они – высококлассные, ценные и квалифицированные специалисты, которым доверяет Брюссель.

Второе. Те, кто хочет сделать из ученых не то «штирлицев», не то «джеймсов бондов», должны помнить о том, что эксперты подписывают стандартные, принятые в ЕС, МАГАТЭ, других международных организациях обязательства о конфиденциальности. Литовские власти намерены заставить их нарушать эти обязательства?

Я считаю, что надо уважать правила международных организаций, членами которых мы являемся.

И еще раз – сотрудничество Беларуси и ЕС, направленное на поддержку белорусского регулирующего органа, – это реальный пример нашей открытости и подтверждение заинтересованности в том, чтобы реализовать в Беларуси безопасный и отвечающий самым современным международным стандартам проект атомной электростанции.

«Радыё Свабода»: У мяне другое пытанне. Сваім паведамленне аб візіце Міністра з Турэцкай Рэспублікі Вы падштурхнулі мяне да аднаго пытання. Вы паведамілі вельмі красамоўныя лічбы поспеху беларускага знешняга гандлю ў адносінах паміж Турцыяй і Беларуссю.

Д.Мірончык: І беларускага, і турэцкага, бо турэцкі гандаль таксама расце.

«Радыё Свабода»: У першую чаргу, я звярнуў увагу на тое, што значна павялічыўся беларускі экспарт. Як я разумею, гэта не можа быць без плённай працы Амбасады Беларусі ў Турцыі. Такім чынам, у мяне пытанне такое. Ці ведаеце Вы, ці адзначана плённая і добрасумленная, і высокаякасная, я думаю, праца цяперашняга Амбасадара Беларусі ў Турцыі. Думаю, пытанне цікавае не толькі мне, але і маім калегам, улічваючы тую пасаду, якую ён займаў перад назначэннем у Турцыю, вось цяперашні Амбасадар, спадар Андрэй Савіных.

Д.Мірончык: За рост беларускага экспарту ў любую краіну мы першым чынам павінны дзякаваць беларускім вытворцам, якія працуюць на знешніх рынках і якім мы спрабуем дапамагчы. Гэта прамы абавязак кожнага пасольства і за добрасумленнае выкананне сваіх абавязкаў мы атрымліваем заработную плату. Вось калі подзвіг – тады будзе падзяка. Пакуль – добрасумленная праца.

ИА «БелаПАН»: Хотела бы уточнить с памятником ситуацию. Мог бы в принципе МИД обратиться к польским коллегам в Варшаве с просьбой разъяснить эту ситуацию, чтобы был у вас какой-то официальный ответ, а не ответ журналистам?

Д.Мирончик: Я уже говорил о том, что дипломаты на предстоящей церемонии все находятся в равном статусе: почетных гостей.

Интернет-портал «Tut.by»: Вчера представители Посольства Беларуси в Украине встретились с задержанным в Чернигове белорусом, обвиненным в шпионаже. Насколько я знаю, по вашему сообщению, во время встречи рассмотрели направлявшиеся ранее задержанным жалобы на обстоятельства задержания, на условия содержания. Есть ли еще какие-то подробности этой встречи?

Д.Мирончик: Обычно подробности таких встреч мы не разглашаем, но насколько я помню, речь идет о гражданине, который был задержан в середине июня этого года украинскими спецслужбами На тот момент он находился в г.Чернигове, устраивался на работу в логистическую компанию.

Знаете, «шпионские» дела всегда мутноватые, но даже на их фоне этот случай выделяется. Во-первых, тем, что за прошедшее с июня время человеку так и не было предъявлено окончательное обвинение, какая-либо информация о расследовании его дела отсутствует. Раз уж арестовали, зачем четыре месяца держать за решеткой без предъявления обвинения?

Тут у любого могут сдать нервы, тем более у достаточно молодого человека, который к тому же перенес тяжелое заболевание и нуждается в постоянном наблюдении врачей. Его физическое и, не скрою, в особенности психологическое состояние изначально вызывали у нас озабоченность. После вчерашней встречи консульских сотрудников с ним эта озабоченность только укрепилась.

Все это вызывает логичные вопросы об оправданности и правомерности действий украинской стороны. Насколько мне известно, эту озабоченность разделяет и Генеральная прокуратура Беларуси. Она направила своим украинским коллегам соответствующий запрос.

Естественно, сотрудники нашего Посольства в Украине оказывают задержанному гражданину необходимую консульскую помощь. Они добились возможности уже в третий раз лично встретиться с ним, они поддерживают контакт с его адвокатом, который, впрочем, назначен украинской стороной.

Мы в любом случае будем добиваться ясности, но, в первую очередь, будем добиваться безусловного и полного соблюдения и обеспечения прав нашего гражданина. С учетом состояния его здоровья мы ожидаем от украинских компетентных органов скорейшего объективного и беспристрастного расследования.

Интернет-портал «Tut.by»: По поводу саммита в Брюсселе 24 ноября. Возможно, уже определен состав делегации?

Д.Мирончик: Этот вопрос комментировал руководитель внешнеполитического ведомства Республики Беларусь. Я думаю, что нужно продолжать задавать вопросы на этом уровне пока что.